Уваравіцкі льнозавод заснаваны ў ліпені 1932 года.
У 2000 годзе быў перайменаваны ў камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства,
у 2003 годзе ў працэсе рэфармавання пераўтвораны ў філіял ААТ "Гомельлен"
«Уваравіцкі льнозавод». Спецыялізуецца на вырошчванні і першаснай перапрацоўцы
ільнотрасты, вытворчасці льносемян. Даўгунец вырошчваецца на плошчы 1200-1500 гектараў.
Магутнасці прадпрыемства дазваляюць перапрацоўваць 3,4 - 4 тысячы тон ільнотрасты за год.
Выпускаецца і рэалізуецца доўгае і кароткае льновалакно. У цяперашні час больш за
палову прадукцыі льнозавода выпускаецца ў выглядзе кароткага валакна і кудзелі.
Пабочным прадуктам трапання лёну з'яўляецца пакулле. Цалкам выкарыстоўваюцца і адходы
вытворчасці - кастра. Агульная колькасць працуючых на заводзе складае 115 чалавек
.
У цяперашні час завод узначальвае Гарусаў Аляксандр Паўлавіч
тэл.+375-29-643-42-15